Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/05/724750/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 04:22
05.09.2014 10:21 Палітыка

Пуцін згодны на мірны план па Украіне ў Мінску ў абмен на прэм'ерства Цімашэнкі, сцвярджае вядомы ўкраінскі палітык

Мінск, 5 верасня. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін згодны на прыняцце плана мірнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне на перамовах у Мінску ў абмен на прэм'ерства Юліі Цімашэнкі. З такой заявай выступіла вядомы ўкраінскі палітык і прадпрымальнік, былы член Партыі рэгіёнаў (партыя ўцеклага ў Расію прэзідэнта Віктара Януковіча) Іна Багаслоўская ў інтэрв'ю парталу ЛигаБизнесИнформ.

Паводле яе слоў, Цімашэнка знаходзіцца ў пастаянным перамоўным працэсе з Пуціным, і размову яны вядуць "аб перавароце, натуральна".

"Што яшчэ акрамя ўлады і вялікіх грошай цікавіць Цімашэнку? Тыя інфармацыйныя злівы аб умове Пуціна ў Мінску — прэм'ерства Цімашэнкі ў абмен на мірны план — яны адпавядаюць рэчаіснасці. [Віктар] Медвядчук (кум Пуціна, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта пры Леаніду Кучму, цяпер нефармальны прадстаўнік Кіева на перамовах у Мінску. — БелаПАН.) нікуды не дзеўся як давераная асоба Цімашэнкі ў перамовах з Пуціным. Цімашэнка — галоўны агент Крамля ва ўкраінскай палітыцы", — лічыць Багаслоўская.

5 верасня ў беларускай сталіцы запланаваны чарговы раўнд перамоў паміж Кіевам, сепаратыстамі Данбаса, АБСЕ і Масквой. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў пра гатоўнасць даць каманду спыніць агонь, калі на перамовах будзе прыняты яго мірны план. У Пуціна таксама ёсць план, аднак Кіеў лічыць яго планам ратавання сепаратыстаў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН