Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/05/724847_724848/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 04:04
05.09.2014 13:11 Палітыка

На сённяшнім пасяджэнні кантактнай групы па Украіне ў Мінску самаабвешчаныя ДНР і ЛНР будуць прадстаўлены на больш высокім узроўні

Мінск, 5 верасня. На пасяджэнні кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, якое неўзабаве пачнецца ў Мінску, самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі будуць прадстаўлены на больш высокім узроўні, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Калі на мінулым пасяджэнні групы, 1 верасня, ДНР прадстаўляў віцэ-прэм'ер Андрэй Пургін, а ЛНР — старшыня Вярхоўнага савета самаабвешчанай рэспублікі Аляксей Каракін, то сёння да іх далучацца прэм'еры ДНР Аляксандр Захарчанка і ЛНР Ігар Платніцкі. Аб гэтым журналістам паведаміў Пургін.

Астатнія перамоўшчыкі застануцца ранейшымі: украінскі бок на пасяджэнні прадставіць былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, расійскі — пасол РФ у Кіеве Міхаіл Зурабаў, АБСЕ — афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні.

Як паведаміла беларускае МЗС, удзельнікі перамоўнага працэсу ўжо прыбылі ў Мінск.

Нагадаем, пасяджэнне павінна пачацца ў 14.00 у "Прэзідэнт-гатэлі". На ім будуць прадстаўлены планы па ўрэгуляванні ваеннага канфлікту ва Украіне, прапанаваныя ўкраінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам і яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН