Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/05/724914_724915/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:33
05.09.2014 17:33 Палітыка

Пётр Парашэнка загадаў спыніць агонь у зоне АТА з 18.00 сённяшняга дня

Мінск, 5 верасня. Пётр Парашэнка загадаў Генеральнаму штабу Украіны спыніць агонь у зоне антытэрарыстычнай аперацыі на паўднёвым усходзе краіны з 18.00, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Загад быў аддадзены пасля таго, як з Мінска паступіла інфармацыя пра падпісанне пратакола аб спыненні агню на паўднёвым усходзе Украіны з 18.00 5 верасня. Дакумент падпісалі прадстаўнікі Украіны і самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублікі падчас пасяджэння кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

"Найвышэйшай каштоўнасцю з'яўляецца чалавечае жыццё, і мы павінны зрабіць усё магчымае і немагчымае для таго, каб спыніць кровапраліцце і спыніць пакуты людзей", — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце прэзідэнта Украіны.

"Зыходзячы з закліку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна да кіраўнікоў незаконных узброеных фарміраванняў Данбаса спыніць агонь, падпісання пратакола на пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы па імплементацыі мірнага плана прэзідэнта Украіны, я аддаю загад начальніку Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны спыніць агонь пачынаючы з 18.00 5 верасня", — заявіў Парашэнка.

Аб падпісанні мірнага пратакола журналістам у Мінску паведаміла прадстаўніца АБСЕ Адэльхейд Тальявіні. Яе словы пацвердзілі прэм'ер-міністры ЛНР Ігар Платніцкі і ДНР Аляксандр Захарчанка.

Пры гэтым Платніцкі падкрэсліў: пагадненне аб спыненні агню "не азначае змену курсу народных рэспублік на аддзяленне ад Украіны". "Гэта толькі меры, каб спыніць праліваць кроў", — падкрэсліў ён. Захарчанка ў сваю чаргу адзначыў, што падпісанне пратакола "дапаможа захаваць жыцці людзей, не толькі мірных грамадзян, але і тых, хто са зброяй у руках адстойвае свае ідэалы".

Пасля таго як было абвешчана аб падпісанні пратакола, перамовы кантактнай групы ў Мінску працягнуліся.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН