Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/05/724926_724928/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:47
05.09.2014 18:25 Палітыка

Генеральны сакратар НАТА спадзяецца, што спыненне агню ва ўсходняй Украіне стане крокам да канструктыўнага палітычнага працэсу

Мінск, 5 верасня. Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусен спадзяецца, што спыненне агню ва ўсходняй Украіне стане крокам у кірунку канструктыўнага палітычнага працэсу. Так ён пракаментаваў адпаведную заяву прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб спыненні агню на Данбасе з 18.00, паведамляе УНІАН.

"Я спадзяюся, што гэты крок можа быць пачаткам канструктыўнага палітычнага працэсу", — заявіў генеральны сакратар НАТА.

Пры гэтым Расмусен выказаў надзею, што рэжым спынення агню працягнецца доўга і будзе "шчырай спроба спыніць насілле і пачаць палітычны працэс".

"Таму я падкрэсліў важнасць гэтай імплементацыі", — дадаў ён.

Нагадаем, удзельнікі кантактнай групы па Украіне паведамілі журналістам у Мінску, што падпісалі сёння пратакол аб спыненні агню на паўднёвым усходзе Украіны з 18.00 5 верасня. Дакумент падпісалі прадстаўнікі Украіны і самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік падчас пасяджэння кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Пасля гэтага Пётр Парашэнка загадаў Генеральнаму штабу Украіны спыніць агонь у зоне антытэрарыстычнай аперацыі на паўднёвым усходзе краіны з 18.00, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Украіны.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН