Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/05/724948_724949/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:11
05.09.2014 19:34 Палітыка

Кучма праінфармаваў Лукашэнку пра вынікі працы кантактнай групы па Украіне

Мінск, 5 верасня. Экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма падчас тэлефоннай гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам 5 верасня падрабязна праінфармаваў яго аб выніках працы кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Кучма падзякаваў Лукашэнку "за магчымасць так канструктыўна і з вынікам працаваць у Мінску".

"Як адзначыў Леанід Кучма, само становішча ў Мінску спрыяла таму, каб перамоўны працэс, якім бы цяжкім ён ні быў, стаў паспяховым, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. — Паводле яго слоў, немагчыма было не дамовіцца, таму што сама беларуская зямля спрыяе міру і згодзе".

Нагадаем, прадстаўнікі Украіны і самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік падчас пасяджэння кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне падпісалі пратакол аб спыненні агню на паўднёвым усходзе краіны з 18.00 5 верасня. Пасля гэтага Пётр Парашэнка загадаў Генеральнаму штабу Украіны спыніць агонь у зоне антытэрарыстычнай аперацыі на паўднёвым усходзе краіны з 18.00, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН