Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/06/724992_742993/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:48
06.09.2014 12:44 Палітыка

Кіраўнік АБСЕ вітаў дасягнутае ў Мінску пагадненне аб спыненні агню на Данбасе

Мінск, 6 верасня. Дзейны кіраўнік АБСЕ, міністр замежных спраў Швейцарыі Дзірк Буркхальтэр выступіў з заявай, у якой вітаў дасягнутае 5 верасня ў Мінску пагадненне аб спыненні агню на Данбасе і пачатку палітычнага ўрэгулявання крызісу.

Паводле слоў Буркхальтэра, якія прыводзіць прэс-служба АБСЕ, канфлікт прывёў да вялікага кровапраліцця і пакут. Ён заклікаў усе бакі прытрымлівацца сваіх абавязацельстваў. Буркхальтэр высока ацаніў працу кантактнай групы ў Мінску і прадстаўніка АБСЕ Хайдзі Тальявіні.

Кіраўнік арганізацыі на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам на саміце НАТА ў Ньюпарце (Вялікабрытанія) заявіў, што АБСЕ ў межах свайго мандата будзе рабіць усё магчымае, каб дапамагчы Украіне ў рэалізацыі мінскага пагаднення. АБСЕ мае намер пашырыць штат сваіх супрацоўнікаў у рамках спецыяльнай місіі па маніторынгу выканання рэжыму спынення агню і кантролю на мяжы Украіны і Расіі.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН