Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/06/725032_725033/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:45
06.09.2014 16:13 Палітыка, Грамадства

СНБА: Сітуацыя ў зоне АТА пасля абвяшчэння рэжыму спынення агню стала больш спакойнай, страт сярод украінскіх ваеннаслужачых няма

Мінск, 6 верасня. Сітуацыя ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) пасля абвяшчэння рэжыму спынення агню з 18.00 5 верасня "ў цэлым стала больш спакойнай", паведаміў на брыфінгу ў Кіеве 6 верасня кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (СНБА) Андрэй Лысенка.

"Паводле папярэдніх даных, пасля ўвядзення рэжыму спынення агню страт сярод украінскіх ваеннаслужачых няма", — прыводзіць словы Лысенкі УНІАН.

Ён адзначыў, што ўчора ўпершыню за апошні месяц тэрарысты спынілі абстрэл Данецка.

Разам з тым, сказаў Лысенка, напярэдадні пасля 18.00 тэрарысты на ўсходзе Украіны 10 раз абстралялі пазіцыі і падраздзяленні сіл АТА.

Таксама ён паведаміў, што ў палоне ў тэрарыстаў знаходзяцца больш за 200 заложнікаў. Паводле слоў Лысенкі, устанаўленнем дакладнай колькасці палонных будзе займацца створаны днямі пры СБУ Міжведамасны цэнтр дапамогі ў вызваленні палонных і загінулых без вестак.

Пратакол аб спыненні з 18.00 5 верасня агню на паўднёвым усходзе Украіны быў падпісаны напярэдадні ў Мінску падчас пасяджэння кантактнай групы ў фармаце Расія — Украіна — АБСЕ з удзелам прадстаўнікоў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН