Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/06/725041_725043/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:16
06.09.2014 18:26 Палітыка

Перадача палонных з боку самаабвешчанай ДНР пройдзе сёння, з боку Кіева — у панядзелак, паведаміў Захарчанка

Мінск, 6 верасня. Перадача палонных з боку самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі павінна адбыцца сёння, з боку Кіева — у панядзелак, заявіў 6 верасня журналістам у Маскве прэм'ер-міністр самаабвешчанага фарміравання Аляксандр Захарчанка.

"Сёння павінна адбыцца перадача ваеннапалонных з нашага боку, спадзяёмся, што ў панядзелак адбудзецца перадача з украінскага боку", — прыводзіць яго словы РИА Новости.

Палажэнне аб абмене палоннымі з'яўляецца адным з пунктаў пратакола, падпісанага 5 верасня ў Мінску прадстаўнікамі кантактнай групы ва Украіне.

Захарчанка таксама паведаміў, што "на сёння дамоўленасць аб спыненні поўнасцю не выконваецца", удакладніўшы, што раніцай былі два абстрэлы населенага пункта Амвросіеўка. "Гэта значыць поўнасцю аб спыненні агню гаварыць рана", — адзначыў ён.

"Учора ўсю ноч абстрэльвалі Данецк, з "Градамі", артылерыяй, мінамётным агнём. Сёння раніцай спынілі, але па стане на 12.00 былі абстрэлы Амвросіеўкі і Старабешава", — заявіў Захарчанка. Ён выказаў надзею, што гэтыя абстрэлы звязаны толькі з тым, што "не ўсе падраздзяленні атрымалі загад аб спыненні агню". Пры гэтым ён адзначыў, што атрады ўкраінскага алігарха Ігара Каламойскага, якія, паводле яго слоў, не падпарадкоўваюцца прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку, трэба раззброіць.

На думку Захарчанкі, той факт, што Кіеў пайшоў на перамовы, азначае, што ўсё ж пераважаў здаровы сэнс.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН