Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/06/725052_725053/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:01
06.09.2014 19:27 Палітыка, Грамадства

Пуцін і Парашэнка задаволеныя тым, што бакамі канфлікту ва Украіне ў цэлым выконваецца рэжым спынення агню

Мінск, 6 верасня. Сітуацыю ва Украіне з улікам вынікаў сустрэчы кантактнай групы 5 верасня ў Мінску, на якой быў прыняты пратакол аб садзейнічанні мірнаму ўрэгуляванню на паўднёвым усходзе краіны, абмеркавалі 6 верасня ў тэлефоннай размове прэзідэнты Расіі і Украіны Уладзімір Пуцін і Пётр Парашэнка.

Як паведамляе прэс-служба Крамля, "выказана ўзаемнае задавальненне ў сувязі з тым, што бакамі канфлікту ў цэлым выконваецца рэжым спынення агню. Акцэнтавана важнасць маніторынгу сітуацыі па лініі АБСЕ".

"Закраналіся пытанні, звязаныя з забеспячэннем дастаўкі гуманітарнай дапамогі жыхарам Данецкай і Луганскай абласцей", — гаворыцца ў паведамленні.

Адбыўся абмен меркаваннямі ў кантэксце правядзення кансультацый аб наступствах уваходжання ў сілу Пагаднення аб асацыяцыі Украіны і ЕС для дзяржаў Мытнага саюза.

Уладзімір Пуцін і Пётр Парашэнка дамовіліся аб працягу дыялогу.

Спыненне агню было адным з 14 пунктаў выніковага пратакола сустрэчы ў Мінску. Рэжым спынення агню набыў моц 5 верасня ў 19.00 мск. Парашэнка аб'яўляў, што аддаў адпаведны загад начальніку Генштаба.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН