Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/06/725066_725067/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:39
06.09.2014 20:42 Палітыка, Грамадства

Парашэнка падзякаваў Лукашэнку за магчымасць правядзення кансультацый трохбаковай кантактнай групы ў Мінску

Мінск, 6 верасня. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Як паведамляе прэс-служба ўкраінскага лідара, Парашэнка падзякаваў Лукашэнку "за магчымасць правядзення кансультацый трохбаковай кантактнай групы ў Мінску. Бакі таксама абмяняліся меркаваннямі адносна падпісанага ўчора мірнага пратакола".

Акрамя таго, Пётр Парашэнка і Аляксандр Лукашэнка абмеркавалі пытанне абрання Украіны непастаянным членам Савета бяспекі ААН.

У Мінску 5 верасня быў падпісаны пратакол аб спыненні агню на паўднёвым усходзе Украіны з 18.00.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН