06.09.2014 22:20 Палітыка, Грамадства
Лукашэнка аб дыктатарстве: Сталін сышоў даўно, іншыя пасыходзілі, а я вось апошнім сыходжу
Мінск, 6 верасня. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю вядучаму праграмы "Вести в субботу" на тэлеканале "Россия 1" Сяргею Брылёву заявіў, што яго заслугі няма ў арганізацыі перамоў па ўкраінскай праблеме ў Мінску, бо іх ініцыятарамі выступалі іншыя бакі.
"Няма ніякай маёй заслугі, іграць на гэтым, гаварыць, які я вялікі, што мяне "Захад палюбіў". Захад ніколі, напэўна, Лукашэнку не палюбіць. Ніколі. Не, тое, што не палюбіць, гэта дакладна. Але і добразычлівым наўрад ці будзе", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"А што да апошняга дыктатара Еўропы, дык я журналістам часта кажу, радуйцеся, апошні ж. Ужо не будзе яго, калі апошні. Сталін сышоў даўно, іншыя пасыходзілі, а я вось апошнім сыходжу… У вашу гісторыю, у ваша жыццё гэта ўвойдзе як асобная старонка", — адзначыў Лукашэнка.
"Я 20 гадоў прапрацаваў прэзідэнтам, што мне яшчэ трэба? Мне трэба думаць, як там у цёплым месцы прыперціся, спакойна пасядзець. Я проста стомлены ад гэтага чалавек. Я шукаю дзесьці куток, каб дзесьці ціхенька сесці і адпачыць", — сказаў Лукашэнка.
Ён упэўнены, што Украіна для Беларусі больш, чым Украіна для Расіі. "Расія каласальная, вялікая, а Украіна — вось яна, каля парога, гэта наша Украіна. Я не скрываю, Віктар Юшчанка карані мае знайшоў паміж Чарнігавам і Кіевам. Для мяне гэта вельмі важна, я вельмі добра ведаю Украіну і ўкраінцаў", — прызнаўся прэзідэнт Беларусі.