Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/06/eu_eu_725014_725015/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:14
06.09.2014 14:31 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Лукашэнка лічыць, што ЗША маюць дачыненне да падзей ва Украіне

Мінск, 6 верасня. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ЗША маюць дачыненне да падзей ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв`ю вядучаму праграмы "Вести в субботу" на тэлеканале "Расія 1" Сяргею Брылёву.

"Трэба мець на ўвазе, і гэта галоўнае, што створана велізарная варонка, і там пайшлі віхравыя патокі, якія ў гэту варонку ўцягваюць Расію і нас. У чыіх гэта інтарэсах? Вам тлумачыць не трэба. І ўжо не ў інтарэсах еўрапейцаў. Гэта "дзядзька Сэм" з-за акіяна ўвесь час падштурхоўвае нас да гэтай бойні… І, давайце шчыра, ва Украіне шмат палітыкаў, якія дакладна выконваюць гэту замову", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА.

"Нам трэба адысці ад гэтай варонкі. Таму што амерыканцы там ваяваць не будуць супраць нас і Расіі (так, найміты пойдуць і гэтак далей і да таго падобнае), яны хочуць нашымі рукамі перабіць нашых людзей. А ва Украіне — там нашы людзі", — сказаў ён.

"Што ж мы саштурхоўваем людзей тут? Мы павінны, найперш палітыкі, стаць вось так на раздзяляльную гэту лінію і спыніць вайну", — заявіў ён.

Кажучы пра мінскі саміт па Украіне 26 жніўня, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што амерыканскі бок ухваліў фармат яго правядзення, але з просьбай узяць у ім удзел не звяртаўся. "Можа быць, ім і не трэба было прыязджаць, таму што іх інтарэсы выконваюць у Еўропе адпаведныя людзі, у тым ліку і Кэтрын Эштан, я думаю, яна не рабіла нічога супраць волі Амерыкі. Вы бачыце, што Еўропа цяпер, як бы яна ні вярцелася, ні круцілася, але тая ж Меркель, Аланд і іншыя вымушаны ісці ў фарватары палітыкі Злучаных Штатаў Амерыкі. Гэта таксама не сакрэт", — сказаў ён.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН