Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/08/725135/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:28
08.09.2014 10:17 Палітыка, Грамадства

Становішча ў Данецку застаецца неспакойным, паведамляе сайт гарсавета

Мінск, 8 верасня. Па стане на 18.00 7 верасня становішча ў Данецку было напружанае. Гукі залпаў было чуваць па ўсім горадзе. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце гарадскога галавы і гарадскога савета.

"Сёння, 7 верасня, спецыялістамі ДТЭК Данецкаблэнерга было адноўлена электразабеспячэнне жыхароў мікрараёнаў Іванаўка, Шчаглоўка, Бутаўка ў Кіеўскім раёне. Па-ранейшаму поўнасцю абясточаны пасёлак Грабары. Без электразабеспячэння 400 дамоў прыватнага сектара ў мікрараёнах Пуцілкаўка і 5-ты ўчастак. Акрамя таго, часткова абясточаны Кіраўскі і Пятроўскі раёны горада", — паведамляюць мясцовыя ўлады.

Нагадаем, 5 верасня ў Мінску ў рамках пасяджэння трохбаковай кантактнай групы (Расія — Украіна — АБСЕ) па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу кіеўскія ўлады і самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі дасягнулі шэрагу дамоўленасцяў, першым чынам аб спыненні агню на ўсходзе Украіны.

Асноўныя палажэнні перамір'я ўстанаўліваюць спыненне баявых дзеянняў і абмен палоннымі. Пры гэтым супрацьборныя бакі, у адпаведнасці з падпісанымі пагадненнямі, застаюцца на пазіцыях, якія займалі на момант абвяшчэння аб спыненні агню. 6 і 7 верасня абодва бакі заяўлялі пра парушэнне рэжыму спынення агню.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН