Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/08/725144/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:35
08.09.2014 10:31 Грамадства

Малайзійскі "Боінг" быў збіты над Украінай ракетай з тэрыторыі, падкантрольнай баевікам, лічаць следчыя

Мінск, 8 верасня. На думку малайзійскіх следчых, самалёт "Боінг-777" 17 ліпеня над Украінай быў збіты ракетай "зямля-паветра", запушчанай з раёна, падкантрольнага баевікам. Пра гэта паведаміў на сумеснай канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Аўстраліі Тоні Эбатам яго малайзійскі калега Наджыб Разак, перадае liga.net са спасылкай на The Wall Street Journal.

Паводле слоў Разака, следчыя цяпер працуюць над зборам доказаў, каб пасля перадаць іх у суд. "Што нам трэба рабіць далей — гэта сабраць рэчыўныя доказы, якія могуць быць прадстаўленыя ў суд, калі прыйдзе час, каб было даказана без усякіх сумненняў, што самалёт быў збіты ракетай", — адзначыў прэм'ер-міністр Малайзіі.

Разак дадаў, што следчым спатрэбіцца яшчэ некалькі тыдняў для пошуку доказаў на месцы крушэння збітага прарасійскімі тэрарыстамі авіялайнера перш, чым доказы будуць перададзеныя ў суд.

Раней Эбат і Разак дамовіліся пра неабходнасць накіравання следчых на месца трагедыі самалёта ў Данецкай вобласці.

Першая справаздача аб прычынах катастрофы самалёта будзе апублікаваная ў аўторак, 9 верасня, у Гаазе.

У пачатку жніўня прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ прыняў рашэнне спыніць пошук цел загінулых рэйса МН17, растлумачыўшы гэта абвастрэннем сітуацыі на Данбасе. Савет бяспекі Нідэрландаў каардынуе працу міжнародных экспертаў, якія спрабуюць высветліць прычыну катастрофы самалёта і апрацоўваюць даныя бартавых самапісцаў.

"Боінг" "Малайзійскіх авіяліній", збіты 17 ліпеня ракетай у Данецкай вобласці, ажыццяўляў рэйс Амстэрдам — Куала-Лумпур. На яго борце знаходзіліся 298 чалавек, сярод іх 38 аўстралійцаў і 43 малайзійцы. Усе пасажыры і члены экіпажа загінулі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН