Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/08/725315_725317/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:31
08.09.2014 17:38 Палітыка

У ходзе відэаканферэнцыі афіцыйны Кіеў і прадстаўнікі сепаратыстаў дамовіліся абмяняць па 30 палонных

Мінск, 8 верасня. У ходзе відэканферэнцыі, арганізаванай 8 верасня АБСЕ, прадстаўнікі афіцыйнага Кіева і сепаратысты Данбаса дамовіліся абмяняць па 30 палонных. Аб гэтым паведаміў першы віцэ-прэм`ер самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Андрэй Пургін.

"Абмен будзе 30 на 30, потым далей будзем працаваць", — цытуе Пургіна агенцтва ІТАР-ТАСС. Пры гэтым ён дадаў: "Па палонных узніклі цяжкасці, якія я не магу агучыць".

Паводле слоў Пургіна, пытанні будуць вырашацца падчас наступных відэаканферэнцый. Найбліжэйшая відэаканферэнцыя адбудзецца сёння ў 21.00 (украінскі час. — БелаПАН.), паведаміў Пургін.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН