Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/08/725392_725397/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:18
08.09.2014 21:22 Палітыка

Парашэнка пра мінскія дамоўленасці: Мы добра ведаем свайго ворага і цану яго слоў

Мінск, 8 верасня. "Нас гэта не павінна расслабляць. Мы добра ведаем свайго ворага і цану яго слоў. У мяне няма ілюзій адносна нашага праціўніка, але ёсць надзея" — так ахарактарызаваў падпісаны 5 верасня ў Мінску пратакол аб спыненні агню прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас паездкі ў Марыупаль 8 верасня.

"Веру, што намаганні дыпламатаў будуць паспяховымі", — заявіў Парашэнка на сустрэчы з байцамі Нацыянальнай гвардыі, тэрытарыяльнай абароны і Дзяржаўнай пагранічнай службы, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Паводле яго слоў, найбліжэйшым часам чакаецца павелічэнне місіі АБСЕ па кантролі рэжыму спынення агню на 500 назіральнікаў. Парашэнка адзначыў, што ў цэлым рэжым спынення агню выконваецца, за выключэннем інцыдэнтаў у Данецку і Марыупалі.

Прэзідэнт паведаміў, што ўкраінская армія зменіць абарону як у тактычным, так і ў стратэгічным плане. Гэтаму павінна садзейнічаць пашырэнне супрацоўніцтва з НАТА. "З шэрагам краін НАТА ўдалося дамовіцца аб прамой пастаўцы сучаснай зброі, якая дапаможа нам абараніцца і перамагчы. Хаця мы разлічваем толькі на сябе, нам жыццёва неабходная фінансавая і тэхнічная ваенная дапамога. І мы яе атрымаем", — упэўнены Парашэнка. "Нам патрэбная сучасная армія, таму што размова ідзе не толькі пра свабоду Украіны, але і пра свабоду і незалежнасць усёй Еўропы", — дадаў ён.

Украінскі кіраўнік таксама паведаміў, што дзякуючы рэалізацыі пунктаў мінскага пратакола з палону 8 верасня вызвалена 20 украінскіх ваеннаслужачых. Гаворачы пра дакумент, прэзідэнт адзначыў, што ён утрымлівае 12 пунктаў, але "важныя дзве рэчы: вывад войскаў і ўзяцце пад кантроль мяжы".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН