Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/08/725404_725406/
Дата раздрукоўкі: 14.10.2019 02:56
08.09.2014 21:47 Палітыка

Падчас чарговай тэлефоннай размовы Парашэнка і Пуцін "працягнулі каардынацыю дзеянняў па падтрымцы рэжыму спынення агню"

Мінск, 8 верасня. Падчас рабочай паездкі ў Марыупаль 8 верасня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

"У час гутаркі бакі працягнулі каардынацыю дзеянняў па падтрымцы рэжыму спынення агню. Кіраўнікі дзяржаў таксама падкрэслілі важнасць ажыццяўлення эфектыўнага маніторынгу рэжыму спынення агню місіяй АБСЕ. Пётр Парашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб працягу дыялогу", — паведаміла прэс-служба ўкраінскага кіраўніка.

Рэліз прэс-службы Крамля паводле вынікаў гутаркі не дадаў дэталяў: "Адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з прэзідэнта Украіны Пятром Парашэнкам, падчас якой працягнутае абмеркаванне крокаў, якія садзейнічаюць мірнаму ўрэгуляванню сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Дыялог будзе прадоўжаны".

Пратакол аб спыненні агню быў падпісаны ў Мінску 5 верасня на сустрэчы кантактнай групы па Украіне. На наступны дзень Парашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне ход выканання пагаднення. "Выказанае ўзаемнае задавальненне ў сувязі з тым, што бакамі канфлікту ў цэлым выконваецца рэжым спынення агню", — паведаміла прэс-служба расійскага прэзідэнта.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН