Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/09/725650_725651/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:23
09.09.2014 22:26 Палітыка

Парашэнка і Пуцін у трэці раз за апошнія чатыры дні абмеркавалі тэму спынення агню на Данбасе

Мінск, 9 верасня. Прэзідэнты Украіны і Расіі 9 верасня ў трэці раз за апошнія чатыры дні абмеркавалі па тэлефоне тэму спынення агню на Данбасе.

Як паведаміла прэс-служба Крамля, падчас размовы "была акцэнтаваная важнасць забеспячэння бакамі ўнутрыўкраінскага канфлікту ўстойлівага рэжыму спынення агню на паўднёвым усходзе краіны". "У.Пуціным пацверджаная гатоўнасць Расійскай Федэрацыі і надалей садзейнічаць мірнаму ўрэгуляванню крызісу", — гаворыцца ў рэлізе.

Акрамя таго, "адбыўся абмен меркаваннямі па актуальных тэмах эканамічнага супрацоўніцтва". "Дамоўлена працягнуць працу на розных узроўнях па вырашэнні пытанняў, што ўзніклі ў кантэксце заключэння Украінай пагаднення аб асацыяцыі з ЕС", — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы расійскага кіраўніка.

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта Украіны, бакі "абмеркавалі комплекс пытанняў, звязаных з забеспячэннем рэжыму спынення агню", і "дамовіліся трымаць гэтыя пытанні на пастаянным кантролі".

Спыненне агню ў Данецкай і Луганскай абласцях прадугледжанае пратаколам кантактнай групы (Украіна — ЕС — Расія плюс сепаратысты), падпісаным 5 верасня паводле вынікаў пасяджэння ў Мінску.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН