Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/11/725993_725994/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:33
11.09.2014 11:54 Палітыка

Дата чарговай сустрэчы кантактнай групы па Украіне невядомая

Мінск, 11 верасня. На гэты час дата наступнай сустрэчы кантактнай групы па Украіне ў Мінску невядомая, паведаміў сёння на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Ён адзначыў, што беларускі бок неаднойчы арганізоўваў сустрэчы групы ў Мінску, але рашэнне правесці чарговую сустрэчу прымаюць удзельнікі групы. Калі такое рашэнне будзе прынятае, беларускі бок гатовы арганізаваць умовы для перамоў, падкрэсліў Мірончык. "Цяпер ад бакоў, прадстаўленых у кантактнай групе, да нас не паступала адпаведнай інфармацыі", — дадаў прэс-сакратар МЗС.

Нагадаем, на папярэднім пасяджэнні кантактнай групы па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу, якое прайшло ў Мінску 5 верасня, прадстаўнік афіцыйнага Кіева і самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік дасягнулі шэрагу дамоўленасцяў. Асноўныя палажэнні перамір'я ўстанаўліваюць спыненне баявых дзеянняў і абмен палоннымі. Тады ж удзельнікі сустрэчы дамовіліся сабрацца праз 7-8 дзён (гэта значыць, у канцы гэтага тыдня).

Улады Украіны на перамовах прадстаўляў экс-прэзідэнт краіны Леанід Кучма, Расію — пасол РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў, сепаратыстаў Данбаса — прэм'ер і віцэ-прэм'ер ДНР Аляксандр Захарчанка і Андрэй Пургін, а таксама прэм'ер і кіраўнік парламента ЛНР Ігар Плотніцкі і Аляксей Каракін . Ад АБСЕ на сустрэчы прысутнічала афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Хайдзі Тальявіні.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН