Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/13/726404_726405/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:28
13.09.2014 12:51 Палітыка

Барозу: Мінскія дамоўленасці яшчэ не гарантуюць дасягнення стабільнага міру

Мінск, 13 верасня. Мінскія дамоўленасці маюць патрэбу ў няўхільным выкананні, заявіў 12 верасня ў Кіеве прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.

"Тым не менш яны яшчэ не гарантуюць дасягнення стабільнага міру, і мы сёння падрабязна абмяркоўвалі пытанне, як дасягнуць стабільнага палітычнага рашэння, якое б гарантавала мір пры поўнай павазе да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны", — прыводзіць словы Барозу прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта. Кіраўнік ЕК зазначыў, што палітычнае рашэнне павінна гарантаваць мір і стабільнасць, поўны кантроль над раззбраеннем і вывадам замежных войскаў.

"Еўрапейскі саюз і Еўрапейская камісія зробяць усё магчымае, каб дасягнуць мірнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне", — запэўніў Барозу.

"Мой візіт у Кіеў з'яўляецца сімвалам падтрымкі Украіны як незалежнай, суверэннай і недатыкальнай дзяржавы, — сказаў ён. — Першае паведамленне, якое я перадаў і прэзідэнту Парашэнку, і тут з дапамогай медыя перадаю ўсяму ўкраінскаму народу: мы з вамі. Мы падтрымліваем вас у гэты вельмі цяжкі час".

Пётр Парашэнка выказаў упэўненасць, што "альтэрнатывы мірнаму плану, спыненню агню не існуе". "Украіна заплаціла вельмі высокую цану за вайну, і сёння мы робім усё магчымае, каб не зламаць той крохкі працэс, які ідзе на ўсходзе Украіны, і мы спадзяемся ўтрымаць гэты мір", — заявіў прэзідэнт.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН