Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/14/726525/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:17
14.09.2014 14:32 Грамадства

ДНР і Кіеў дамовіліся перадаць адзін аднаму 14 верасня па 65 палонных

Мінск, 14 верасня. Апалчэнцы самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі канчаткова дамовіліся з украінскімі сілавікамі пра абмен палоннымі 14 верасня. Мяркуецца перадаць па 65 чалавек з кожнага боку. Як перадае РІА Новости, аб гэтым 13 верасня паведаміла кіраўнік камітэта па ваеннапалонных ДНР Дар'я Марозава. "Абмен будзе заўтра адназначна", — сказала Марозава.

Яна дадала, што дакладная колькасць палонных, якіх абмяняюць у нядзелю, назваць пакуль нельга: "Спісы яшчэ ўдакладняюцца, чакаецца, што гэта будзе абмен 65 на 65".

Хутчэй за ўсё, паводле слоў Марозавай, абмен адбудзецца днём.

У ноч на 12 верасня паблізу горада Аўдзееўка, што за 18 кіламетраў на поўнач ад Данецка, адбылося вызваленне палонных. Як адзначалася ў дакладзе маніторынгавай місіі АБСЕ, украінскі бок перадаў ДНР 31 чалавека, у той час як апалчэнцы перадалі Кіеву 37 ваенных.

5 верасня ў рамках пасяджэння трохбаковай кантактнай групы (Расія — Украіна — АБСЕ) па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу ў Мінску кіеўскія ўлады і самаабвешчаныя ДНР і ЛНР дасягнулі шэрагу дамоўленасцяў, першым чынам аб спыненні агню на ўсходзе Украіны. Асноўныя палажэнні перамір'я ўстанаўліваюць спыненне баявых дзеянняў і абмен палоннымі. Пры гэтым праціўнікі, у адпаведнасці з падпісанымі пагадненнямі, застаюцца на пазіцыях, якія займалі на момант абвяшчэння аб спыненні агню.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН