Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/15/eu_eu_726765_726766/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 04:41
15.09.2014 19:45 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Урад Польшчы ўзначаліла 58-гадовая Эва Копач

Мінск, 15 верасня. Польскі ўрад узначаліла 58-гадовая Эва Копач. 15 верасня прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі прызначыў яе новым прэм'ер-міністрам і даручыў сфарміраваць новы ўрад. Да гэтага прызначэння Эва Копач займала пасаду спікера сейма Польшчы, паведамляюць польскія СМІ.

Ранейшы кіраўнік урада Польшчы Дональд Туск падаў у адстаўку пасля нядаўняга абрання на пасаду старшыні Еўрапейскага савета.

Кандыдатуру Эвы Копач на пасаду прэм'ер-міністра вылучыла кіруючая ў Польшчы ўрадавая кааліцыя, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ліберальнай партыі "Грамадзянская платформа" і Польскай сялянскай партыі.

Эва Копач нарадзілася ў польскім горадзе Скарышаў. Урач па адукацыі, працавала педыятрам і ўрачом агульнай практыкі. З 2007 па 2011 гады займала пасаду міністра аховы здароўя. Была дэпутатам парламента чатырох скліканняў, з 2011 года — спікерам сейма Польшчы. У "Грамадзянскай платформе" з 2001 года, у снежні 2013-га была абраная першым намеснікам старшыні кіруючай партыі.

Прызначэнне новага ўрада павінна адбыцца 22 верасня.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН