Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/18/727504_727505/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:22
18.09.2014 11:36 Палітыка

Віцэ-прэзідэнт ЗША заклікаў Расію і сепаратыстаў да выканання ўсіх пунктаў мінскага пратакола

Мінск, 18 верасня. Да неадкладнай і поўнай рэалізацыі ўсіх 12 пунктаў мінскага пратакола заклікаў Расію і "блізкіх да яе сепаратыстаў" віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, паведаміла прэс-служба Белага дома па выніках яго тэлефоннай размовы з прэм'ер-міністрам Украіны Арсенем Яцанюком.

Паводле слоў Байдэна, размова ідзе ў тым ліку пра вывад усіх расійскіх войскаў з украінскай тэрыторыі і стварэнне зоны бяспекі ў прыгранічных раёнах Украіны і Расіі.

Віцэ-прэзідэнт павіншаваў суразмоўцу з прыняццем парламентам законаў аб асаблівым парадку мясцовага самакіравання ў шэрагу раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама аб амністыі. Гэтыя дакументы былі распрацаваныя ў межах пратакола, ухваленага 5 верасня ў Мінску кантактнай групай па Украіне.

Апрача таго, Байдэн павіншаваў Яцанюка з ратыфікацыяй пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН