Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/19/727964_727965/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:33
19.09.2014 19:25 Палітыка

У Мінску пачаўся чарговы раўнд перамоў кантактнай групы па Украіне

Мінск, 19 верасня. У мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" ў 19 гадзін 19 верасня пачаўся чарговы раўнд перамоў кантактнай групы па Украіне.
Першымі ў гасцініцу прыбылі пасол Расіі Міхаіл Зурабаў і прадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні. Зурабаў заявіў, што на перамовы спатрэбіцца "пара гадзін". Паводле яго слоў, можа быць зроблены "вельмі істотны крок наперад". "Плануецца прыняць важныя рашэнні, якія зробяць папярэднія дамоўленасці больш стабільнымі", — сказаў дыпламат.

Наступным прыехаў другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма. Ён таксама заявіў, што разлічвае на рух наперад, і выказаў надзею, што АБСЕ пачне кантраляваць украінска-расійскую мяжу і тэрыторыі, дзе Кіевам уведзены асаблівы парадак мясцовага самакіравання. Паводле інфармацыі Кучмы, на перамовах будзе разгледжаны мемарандум да пратакола ад 5 верасня. Першы пункт дакумента — спыненне агню.

Апошнімі прыбылі лідары самаабвешчаных данецкай і луганскай "народных рэспублік" Аляксандр Захарчанка, Андрэй Пургін, Ігар Плотніцкі і Аляксей Каракін. Каментараў прэсе яны не давалі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН