Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/20/728015_728016/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:23
20.09.2014 12:40 Палітыка

Кантактная група па Украіне падпісала мемарандум

Мінск, 20 верасня. Па выніках гасцігадзінных перамоў кантактнай групы па Украіне ў ноч на суботу ў Мінску падпісаны мемарандум аб выкананні палажэнняў пратакола ад 5 верасня.
Як паведаміў журналістам экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, першым пунктам значыцца "спыненне прымянення зброі, якое лічыцца агульным".

Мемарандум таксама прадугледжвае спыненне падраздзяленняў і фарміраванняў абодвух бакоў па лініі іх сутыкнення на 19 верасня, уводзіць забарону на выкарыстанне ўсіх відаў узбраення, прадугледжвае давод сродкаў паражэння калібрам больш за 100 мм на адлегласць не менш чым 15 км ад лініі сутыкнення супральлеглых бакоў, у тым ліку з населеных пунктаў.

Паводле слоў Кучмы, гэтая мера дазволіць стварыць "зону бяспекі" шырынёй не менш чым 30 км.

Дакумент таксама забараняе размяшчэнне ўзбраення ў населеных пунктах, устаноўку мінна-выбуховых загароджаў, а таксама выкарыстанне баявой авіяцыі і іншых лятальных апаратаў, акрамя беспілотнікаў АБСЕ.

У зоне бяспекі на працягу сутак пасля падпісання мемарандума плануецца разгарнуць маніторынгавую місію АБСЕ.

Кучма падкрэсліў, што апошнім пунктам мемарандума значыцца "вывад усіх замежных узброеных фарміраванняў, баевікоў і ваеннай тэхнікі з тэрыторыі Украіны". Як заявіў пасол Расіі Міхаіл Зурабаў, пад замежнымі ўзброенымі фарміраваннямі разумеюцца наёмнікі, якія ваююць з абодвух бакоў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН