22.09.2014 09:28 Грамадства
Анархісты правялі антываенную акцыю ў Мінску
Мінск, 22 верасня. Напярэдадні "Маршу міру" ў Маскве мінскія анархісты правялі агітрэйд супраць вайны ва Украіне.
Як паведамляецца на сайце "Рэвалюцыйнага дзеяння", у цэнтры горада было расклеена некалькі дзясяткаў плакатаў "з заклікам да ваюючых бакоў накіраваць сваю зброю супраць уласных уладаў і капіталістаў, якія адпраўляюць людзей на бессэнсоўную бойню, каб дагадзіць сваім інтарэсам".
"Гэта вайна вядзецца не за сацыяльныя і класавыя інтарэсы простага народа, а за перадзел уласнасці, павышэнне рэйтынгаў і ўмацаванне аўтарытэту ўладаў усіх проціборствуючых бакоў. Пакуль адны ў цішыні мінскіх кабінетаў дзеляць шахты і заводы, салдаты паміраюць за інтарэсы расійскіх і ўкраінскіх алігархаў. Але нам, простым людзям, няма чаго дзяліць, наш вораг адзін — улада і капітал!" — гаворыцца ў паведамленні.