Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/24/728821_728838/
Дата раздрукоўкі: 19.08.2019 13:43
24.09.2014 15:25 Грамадства, Эканоміка

Брэсцкія мытнікі на беларуска-ўкраінскай мяжы канфіскавалі 16 кг бурштыну з тайніка ў машыне

Мінск, 24 верасня. Партыю бурштыну канфіскавалі брэсцкія мытнікі ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Верхні Церабяжоў" на беларуска-ўкраінскай мяжы 23 верасня.

Дзевяць пакетаў з бурштынам агульнай вагой каля 16 кг знойдзены ў нішы запаснога кола і паветраным фільтры аўтамабіля BMW 530, які рухаўся ў Беларусь з Украіны, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Машынай кіраваў грамадзянін Украіны 1987 года нараджэння.

Па гэтым факце Брэсцкай мытняй праводзіцца праверка.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН