Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/25/729034_729035/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:13
25.09.2014 10:00 Палітыка

Парашэнка: Украіна выконвае ўсе свае абавязацельствы ў адпаведнасці з мінскімі дамоўленасцямі

Мінск, 25 верасня. Сітуацыя на Данбасе застаецца складанай, аднак Украіна выконвае ўсе свае абавязацельствы ў адпаведнасці з мінскімі дамоўленасцямі, паведаміў прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка на сустрэчы з пасламі краін "вялікай сямёркі" і ЕС 24 верасня.

Паводле слоў Парашэнкі, якія прыводзіць яго прэс-служба, залогам далейшай станоўчай дынамікі з'яўляецца выкананне дамоўленасцей усімі бакамі, а менавіта: двухбаковы рэжым спынення агню, вывад расійскіх войскаў, вызваленне заложнікаў, кантроль за ўкраінска-расійскай мяжой, стварэнне буфернай зоны і ўстанаўленне ў гэтым раёне дзейснага назірання і верыфікацыі АБСЕ.

Прэзідэнт выказаў падзяку за падтрымку, якую Украіна атрымлівае ад вядучых краін свету ў складанай сітуацыі. "Гэта — сапраўдны тэст для нашых адносінаў", — сказаў ён.

5 верасня ў Мінску на пасяджэнні кантактнай групы па Украіне (Украіна — АБСЕ — Расія — сепаратысты Данбаса) быў падпісаны пратакол мірнага ўрэгулявання, а 19 верасня — мемарандум да яго. Ключавыя пункты плана: неадкладнае спыненне агню, стварэнне 30-кіламетровай буфернай зоны, дзе будзе адсутнічаць цяжкае ўзбраенне, абмен палоннымі. Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэнні рэжыму спынення агню.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН