Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/25/729229_729244/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:48
25.09.2014 19:16 Палітыка

Чарговыя кансультацыі кантактнай групы па Украіне могуць адбыцца на наступным тыдні

Мінск, 25 верасня. Чарговыя кансультацыі кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе могуць адбыцца на наступным тыдні, заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на прэс-канферэнцыі 25 верасня ў Кіеве, перадае УНИАН.

"Я думаю, што на наступным тыдні", — сказаў Парашэнка, адказваючы на пытанне пра магчымыя тэрміны правядзення чарговай сустрэчы.

Пры гэтым, паводле яго слоў, кансультацыі могуць прайсці ў рэжыме відэаканферэнцыі.

Нагадаем, папярэднія кансультацыі прайшлі ў Мінску ў ноч на 20 верасня. Па выніках шасцігадзінных перамоў кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ — сепаратысты самаабвешчаных ДНР і ЛНР быў падпісаны мемарандум аб выкананні палажэнняў мірнага пратакола ад 5 верасня.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН