Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/26/729558_729559/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:15
26.09.2014 21:03 Палітыка

Яцанюк: Адсутнасць поўнага кантролю над украінскай мяжой будзе парушэннем аднаго з базавых прынцыпаў мінскага пратакола

Мінск, 26 верасня. "Ключавы аргумент акрамя адводу войскаў і артылерыі з тэрыторыі Украіны — гэта аднаўленне поўнага кантролю над украінскай дзяржаўнай мяжой. Калі аднаўлення кантролю няма, гэта з'яўляецца парушэннем аднаго з базавых прынцыпаў, закладзеных у пратаколе, які падпісаны ў Мінску", — заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк у аэрапорце Барыспаль 26 верасня пасля завяршэння рабочага візіту ў ЗША.

"Пратакол нельга разглядаць як пункты, якія падабаюцца расіянам, і пункты, якія ім не падабаюцца. Гэта не меню. Выконваць неабходна ўсё", — падкрэсліў кіраўнік урада, словы якога прыводзіць дэпартамент інфармацыі і камунікацый з грамадскага сакратарыята КМУ.

Пасля выканання гэтых дамоўленасцяў, паводле слоў Яцанюка, ёсць верагоднасць таго, што "мы пяройдзем да сапраўды мірных перамоў". "У такіх мірных перамовах павінны ўдзельнічаць Еўрапейскі саюз і Злучаныя Штаты Амерыкі. У свой час яны падпісвалі Будапешцкі мемарандум, і нам патрэбныя рэальныя, а не папяровыя гарантыі нашай тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці", — заявіў Яцанюк.

Пратакол па выніках перамоў кантактнай групы па Украіне быў падпісаны ў Мінску 5 верасня. Праз два тыдні бакі ўхвалілі мемарандум да яго. Ключавыя пункты: спыненне агню, стварэнне буфернай зоны, вывад незаконных узброеных фарміраванняў, маніторынг украінска-расійскай мяжы з боку АБСЕ.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН