Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/26/729578_729581/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2018 15:40
26.09.2014 20:49 Палітыка

АБСЕ: На 70% лініі сутыкнення варожых бакоў на Данбасе выконваецца рэжым спынення агню

Мінск, 26 верасня. На 70% лініі сутыкнення варожых бакоў на Данбасе выконваецца рэжым спынення агню, паведаміла прэс-служба АБСЕ па выніках відэаканферэнцыі, якую правялі 25 верасня ўдзельнікі кантактнай групы па Украіне.

Відэаканферэнцыю з сепаратыстамі ў Данецку правялі прадстаўнікі Украіны, Расіі і АБСЕ. Дыскусія прайшла "ў канструктыўнай атмасферы". Яна была арганізаваная ў мэтах развіцця мінскага пратакола ад 5 верасня і мемарандуму да гэтага дакумента ад 19 верасня. Бакі "пагадзіліся, што гэта станоўчая тэндэнцыя павінна быць прадоўжана і што яны не пашкадуюць намаганняў па ўмацаванні рэжыму спынення агню".

Члены кантактнай групы заявілі пра неабходнасць маніторынгу выканання рэжыму спынення агню ва ўсім рэгіёне ў адпаведнасці з мандатам АБСЕ і заклікалі прадстаўнікоў "самаабвешчаных утварэнняў" у Данецку распачаць "максімальныя намаганні" па забеспячэнні бяспекі назіральнікаў АБСЕ.

Удзельнікі таксама абмеркавалі пытанні, якія датычацца аднаўлення эканамічнай інфраструктуры ў рэгіёне, і дамовіліся прадоўжыць абмеркаванне "ў найбліжэйшай будучыні".

Тым часам старшыня Данецкай аблдзяржадміністрацыі Сяргей Тарута заявіў "Украинской правде", што рэжым спынення агню не выконваецца. "Вайна працягваецца. Прычына — адсутнасць механізмаў кантролю, а таксама арбітра, якому давяралі б усе бакі перамоў", — перакананы ён. Тарута вылучае ідэю "дэлегаваць функцыі арбітра спецыяльнай місіі АБСЕ і прадстаўнікоў краін — удзельніц Жэнеўскага працэсу з безумоўным забеспячэннем бяспекі гэтай місіі". "Санкцыя за парушэнне артыкула — аўтаматычнае спыненне дзеяння закона аб амністыі ў дачыненні да пэўных парушальнікаў рэжыму спынення агню", — прапануе Тарута.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН