Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/28/729647_729648/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:57
28.09.2014 13:12 Палітыка, Грамадства

Пан Гі Мун заклікаў Расію выкарыстаць свой уплыў для падтрымання перамір`я на ўсходзе Украіны

Мінск, 28 верасня. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў Расію выкарыстаць свой уплыў для падтрымання перамір`я на ўсходзе Украіны, гаворыцца ў заяве прэс-службы арганізацыі, якую цытуе РІА Новости.

"Па Украіне, генеральны сакратар залікаў Расію выкарыстаць яе ўплыў для замацавання ўстойлівага рэжыму спынення агню. Ён інфармаваў міністра замежных спраў аб тым, што прадоўжыць сваё асабістае ўзаемадзеянне з сусветнымі лідарамі для мірнага ўрэгулявання гэтага крызісу", — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай па выніках сустрэчы Пан Гі Муна з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым.

Пратакол, падпісаны ў Мінску па выніках сустрэчы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, прадугледжвае прыняцце Украінай закона аб асаблівым статусе Данецкай і Луганскай абласцей і правядзенне датэрміновых выбараў і ўключае 12 пунктаў.

Кіеўскія ўлады і ўсходнеўкраінскія апалчэнцы правялі ў Мінску пры пасрэдніцтве Расіі і АБСЕ перамовы, у ходзе якіх дамовіліся аб ўсеагульным спыненні агню, стварэнні зоны бяспекі на бягучай лініі сутыкнення, адводзе цяжкіх узбраенняў ад гэтай зоны і населеных пунктаў і разгортванні маніторынгавай місіі АБСЕ.

У пачатку верасня бакі ўзгаднілі перамір`е і шэраг пытанняў аб статусе рэгіёну (Мінскі пратакол), а 19 верасня выпрацавалі для яго рэалізацыі мемарандум з 9 пунктаў. Тэкст мемарандума зачытаў пасля перамоў украінскі прадстаўнік, другі прэзідэнт краіны Леанід Кучма.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН