Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/29/729764_729765/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:56
29.09.2014 13:23 Палітыка

Кіраўнік МЗС Германіі: Мы былі на парозе прамой ваеннай канфрантацыі паміж расійскімі і ўкраінскімі ўзброенымі сіламі, але пры дапамозе дыпламатыі прадухілены горшы сцэнарый

Мінск, 29 верасня. "Усяго некалькі тыдняў таму мы былі на парозе прамой ваеннай канфрантацыі паміж расійскімі і ўкраінскімі ўзброенымі сіламі. Пры дапамозе дыпламатыі прадухілены горшы сцэнарый", — заявіў міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер падчас агульнапалітычнай дыскусіі на 69-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Паводле слоў кіраўніка нямецкага знешнепалітычнага ведамства, якія прыводзіць прэс-служба ААН, ён не мае ніякіх ілюзій, да палітычнага рашэння "ўсё яшчэ далёка".

Штайнмаер падкрэсліў, што канфлікт ва Украіне датычыцца не толькі Усходняй Еўропы, "ён закранае ўсіх і кожнага". "Цяпер прыярытэтнай задачай павінна стаць забеспячэнне ўстойлівасці рэжыму спынення агню і дасягненне палітычнага рашэння, заснаванага на прынцыпах ААН пры захаванні цэласнасці Украіны", — заявіў міністр.

Ён адзначыў, што "пастаянны член Савета бяспекі ААН, Расія, анексаваўшы Крым, у аднабаковым парадку змяніла існыя межы ў Еўропе і такім чынам парушыла міжнароднае права". "Мы павінны адрэагаваць на гэты небяспечны сігнал, таму што мы не павінны дазволіць падарваць моц міжнароднага права знутры. Мы не павінны дазволіць ранейшым рознагалоссям паміж Усходам і Захадам ізноў адрадзіцца ў ААН", — перакананы Штайнмаер.

5 верасня ў Мінску кантактная група па Украіне падпісала пратакол па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе краіны, а 19-га — мемарандум да яго. Галоўны пункт: неадкладнае спыненне агню. Тым часам баявыя дзеянні на ключавых напрамках працягваюцца.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН