Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/30/730122_730128/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 21:20
30.09.2014 15:12 Грамадства

У Ваўкавыску за хабар затрыманы загадчык аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы

Мінск, 30 верасня. Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачатая крымінальная справа ў дачыненні да загадчыка аддзялення Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы. Ён падазраецца ў атрыманні хабару пры дапамаганні мясцовага жыхара.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, устаноўлена, што службовая асоба атрымала ў сваім службовым кабінеце праз знаёмага 1 мільён рублёў ад мясцовай жыхаркі за афармленне і выдачу ліста аб яе часовай непрацаздольнасці пры адсутнасці медыцынскіх падстаў.

Крымінальная справа распачатая паводле вынікаў аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Дзеянні загадчыка аддзялення кваліфікаваныя на падставе ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару), а яго знаёмага — на падставе арт. 16, ч. 1 арт. 430 КК (дапамаганне ў атрыманні хабару). Абодва затрыманыя. Накладзены арышт на іх маёмасць, у прыватнасці аўтамабілі.

Правяраецца інфармацыя аб сістэматычнасці атрымання незаконных узнагароджанняў затрыманымі асобамі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН