Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/30/by_media_globus_v/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2019 10:39
30.09.2014 13:40 Відэа, Грамадства

Адам Глобус пра новую кнігу "Апавяданні розных гадоў": Гэта не старасць — гэта спеласць

Сталічная галерэя сучаснага мастацтва "Ў" ізноў радуе беларускіх чытачоў і аматараў жывапісу. 29 верасня Адам Глобус святкаваў там свой дзень нараджэння. Ён прадстаўляў у кнігарні "логвінаЎ" сваю новую кнігу "Апавяданні розных гадоў". Акрамя таго, там з'явілася персанальная палічка аўтара і выстава трох яго карцін "Жывапіс словамі".

"Жыццё пісьменніка вымяраецца кнігамі, — лічыць Адам Глобус. — Сапраўдны прафесійны пісьменнік штогод павінен выдаваць кніжку". Сам Глобус выдаў ужо 29 кніг. Пра новую кнігу ён гаворыць, што гэта апавяданні пра розныя гады яго жыцця. "Гэта не старасць — гэта спеласць", — заявіў ён

Падчас прэзентацыі гучалі песні ў выкананні Касі Камоцкай.

Дырэктар магазіна "логвінаЎ" Кацярына Пікерэня расказала БелаПАН, што імянная паліца Глобуса — ужо другая ў краме, першая належыць Уладзіміру Арлову. Хутка з'явяцца паліцы Андрэя Хадановіча, Альгерда Бахарэвіча і іншых аўтараў.

Відэа Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН