Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/10/02/730684_730687/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2018 12:39
02.10.2014 09:51 Палітыка

Генеральны сакратар ААН спадзяецца, што бакі канфлікту на Данбасе будуць цвёрда прытрымлівацца абавязацельстваў, прынятых у Мінску

Мінск, 2 кастрычніка. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун "вельмі занепакоены" паведамленнямі аб аднаўленні насілля на ўсходзе Украіны ў апошнія два дні, заявіў 1 кастрычніка прэс-сакратар кіраўніка ААН Стэфан Дзюжарык.

"Абстрэл школы выклікае асаблівую занепакоенасць. Напады на школы непрымальныя ні пры якіх акалічнасцях", — сказаў ён.

Паводле слоў прэс-сакратара, якія прыводзіць Цэнтр навін ААН, генеральны сакратар выказаў надзею, што ўцягнутыя бакі будуць цвёрда прытрымлівацца абавязацельстваў, прынятых у Мінску, у прыватнасці замацаваных у мемарандуме ад 19 верасня, з мэтай забеспячэння ўстойлівага спынення агню.

Дзюжарык падкрэсліў, што бакі канфлікту павінны падвоіць намаганні ў пошуку дыпламатычнага рашэння.

1 кастрычніка ў Данецку ў выніку абстрэлу маршрутнага таксі і школы загінула дзевяць і паранена каля 30 чалавек. Сепаратысты і расійскія СМІ абвінавацілі ў абстрэлах украінскіх ваенных, украінскі бок заявіў пра чарговую правакацыю з боку баевікоў т.зв. данецкай "народнай рэспублікі".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН