Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/10/03/731233_731235/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:21
03.10.2014 22:18 Палітыка

Спікер Дзярждумы Расіі: Кіеў дае зразумець, што мінскія дамоўленасці можна разарваць

Мінск, 3 кастрычніка. Кіеўскія ўлады даюць зразумець, што ўсе мінскія дамоўленасці па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе для іх неістотныя і могуць быць разарваныя, лічыць спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін.

"Нават цяпер, падчас перамір'я, з Кіева гучаць бравыя заявы. Не паспеўшы прыняць закон аб адмысловым статусе данецкага і луганскага рэгіёнаў, многія палітыкі ў Кіеве спяшаюцца падкрэсліць яго часовы характар. А спікер украінскага парламента менавіта ў гэтым выпадку — у выпадку прыняцця гэтага закона — раптам засумняваўся ў правільнасці рэгламентных працэдур. Гэта значыць у Кіеве загадзя даюць зразумець, што ўсе нядаўнія, у тым ліку і мінскія дамоўленасці, для іх няважныя і могуць быць лёгка разарваныя", — цытуе РІА Новости выступленне Нарышкіна 3 кастрычніка ў Жэневе.

Як паведамляў БелаПАН раней, 5 верасня ў Мінску прадстаўнікі трохбаковай кантактнай групы (Украіна — РФ — АБСЕ) і самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік падпісалі пратакол мірнага ўрэгулявання аб спыненні агню, абмене палоннымі, адводзе цяжкай тэхнікі і стварэнні зон бяспекі пад кантролем назіральнікаў АБСЕ.

У ноч з 19 на 20 верасня пасля шасцігадзінных перамоў у Мінску ўдзельнікамі кантактнай групы быў падпісаны мемарандум. Ключавыя пункты плана — неадкладнае спыненне агню, стварэнне 30-кіламетровай буфернай зоны, дзе будзе адсутнічаць цяжкае ўзбраенне, абмен палоннымі. Бакі перыядычна абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэнні рэжыму спынення агню.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН