Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/10/05/731314/
Дата раздрукоўкі: 19.11.2019 06:29
05.10.2014 15:34 Грамадства

Украіна закупіла высокадакладную зброю

Мінск, 5 кастрычніка. Узброеныя сілы Украіны атрымліваюць высокадакладную зброю. Як паведамляе УНІАН, аб гэтым заявіў міністр абароны Валерый Гелятэй.

Акрамя ўзбраення міністр анансаваў з'яўленне аўтаматызаваных сістэм кіравання і сувязі. "Мы ўжо закупілі шмат высокадакладнай зброі і тую тэхніку, якой у нас не было раней — аўтаматызаваныя сістэмы кіравання, сістэмы сувязі і многае іншае, чаго нам раней не хапала", — заявіў Гелятэй.

Як паведамляў УНІАН, раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка патлумачыў, з якой мэтай ён дамаўляўся на саміце НАТА пра пастаўкі Украіне высокадакладнага ўзбраення. У інтэрв'ю ВВС HARDtalk кіраўнік дзяржавы сказаў: "Вы павінны зразумець, што гэта робіцца не для таго, каб мы маглі перамагчы ў гэтай вайне. А для таго, каб мы маглі стварыць у сябе еўрапейскую сістэму бяспекі".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН