Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/10/06/731697_731698/
Дата раздрукоўкі: 19.11.2019 05:46
06.10.2014 22:53 Палітыка

Парашэнка і Меркель: Працяг абстрэлаў з боку баевікоў ставіць пад пагрозу план мірнага ўрэгулявання

Мінск, 6 кастрычніка. Адсутнасць устойлівага прагрэсу ў выкананні мінскіх дамоўленасцяў, а таксама працяг абстрэлаў з боку баевікоў ставяць пад пагрозу план мірнага ўрэгулявання. Пра гэта заявілі прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і канцлер ФРГ Ангела Меркель 6 кастрычніка падчас тэлефонных кансультацый, паведаміла прэс-служба ўкраінскага кіраўніка.

Парашэнка "адзначыў неабходнасць аднаўлення кантролю за ўкраінска-расійскай мяжой на акупаваным участку, стварэння магчымасці для выканання ўкраінскімі памежнікамі сваіх функцый пры маніторынгу АБСЕ і належным тэхнічным забеспячэнні".

Бакі сышліся ў меркаванні, што правядзенне мясцовых выбараў у некаторых раёнах Данецкай і Луганскай абласцей павінна адбывацца ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам, а таксама ва ўмовах устойлівага двухбаковага спынення агню, роўных магчымасцяў вядзення перадвыбарнай кампаніі, прыцягнення міжнародных назіральнікаў.

Парашэнка падзякаваў Меркель за накіраванне ва Украіну гуманітарнай дапамогі. Ён паведаміў, што 112 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай для пацярпелых на Данбасе ўжо перасеклі ўкраінскую мяжу і накіроўваюцца ў Кіеў.

У панядзелак Парашэнка правёў у Кіеве сустрэчу з памочнікам дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Вікторыяй Нуланд. Суразмоўцы "абмеркавалі стан рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў па ўрэгуляванні сітуацыі ў шэрагу раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН