Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/10/07/731927_731928/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:34
07.10.2014 21:16 Палітыка

Мінскія дамоўленасці добрыя, але не выконваюцца, лічыць афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША

Мінск, 7 кастрычніка. "З амерыканскага пункту гледжання мінскі дагавор аб міры на Данбасе быў добрым пагадненнем. Застаецца толькі пытанне, як ён будзе выконвацца", — заявіла 7 кастрычніка ў Кіеве афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Вікторыя Нуланд.

"Мы ведаем, што сёння ён не выконваецца, — прыводзіць словы Нуланд Еспресо.TV. — Стральба не спыняецца, а яна павінна спыніцца ў аэрапорце Данецка, у Дэбальцава, у Шахцёрску. Усе замежныя сілы і тэхніка павінны быць выведзены. Усе заложнікі, уключаючы Надзею Саўчанку (вывезеная ў Расію ўкраінская лётчыца. — БелаПАН.), павінны вярнуцца", — сказала дыпламат.

"Калі мінскія дамоўленасці будуць поўнасцю выкананы, у такім выпадку ЗША будуць гатовы адмяніць некаторыя санкцыі, якія былі раней уведзены супраць Расіі", — цытуе Нуланд РІА Новости.

Пратакол аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе быў падпісаны ў Мінску 5 верасня па выніках перамоў трохбаковай кантактнай групы па Украіне (Кіеў — Масква — АБСЕ) з удзелам лідараў сепаратыстаў. 19 верасня ў дапаўненне да пратакола быў прыняты мемарандум.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН