Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/10/12/732889_732890/
Дата раздрукоўкі: 19.11.2019 06:22
12.10.2014 12:39 Палітыка, Грамадства

Кіеў і ДНР падпісалі пагадненне аб лініі размежавання

Мінск, 12 кастрычніка. Афіцыйны прадстаўнік прэс-цэнтра спецаперацыі сілавікоў Уладзіслаў Селязнёў пацвердзіў, што паміж Кіевам і самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікай падпісана пагадненне аб лініі размежавання. Пра гэта паведамляе РІА Новости.

"Так, насамрэч, дакумент такі падпісаны, ёсць трохбаковая група, якая працуе і задачай якой з`яўляецца стварэнне ўсіх неабходных умоў для размежавання бакоў, якія бяруць удзел у канфлікце. Нагадаю, што ў склад гэтай кантактнай групы ўваходзяць прадстаўнік Украіны, Расіі, а таксама маніторынгавая місія АБСЕ. У тым ліку ўдзельнікамі працэсу па стварэнні размежавальнай лініі з`яўляюцца прадстаўнікі ЛНР і ДНР. Вядома, што праводзіліся адпаведныя перамовы, падпісаны дакумент, дэталяў дакумента я не ведаю", — заявіў Селязнёў у эфіры тэлеканала "Дождж".

Напярэдадні прэм`ер ДНР Аляксандр Захарчанка паведаміў, што ўлады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі падпісалі пагадненне з Кіевам аб лініі размежавання, згодна з якім сілавікі пакідаюць некалькі гарадоў, у тым ліку Пяскі — прыгарад Данецка, з якога ўкраінская армія вядзе абстрэл горада. Пры гэтым пад кантролем украінскіх сілавікоў застаюцца Марыупаль, Славянск і Краматорск. Афіцыйны прадстаўнік СНБА Украіны Андрэй Лысенка, у сваю чаргу заявіў, што не ведае аб падпісанні нейкіх пагадненняў з ДНР.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН