Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/10/14/733409_733410/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:40
14.10.2014 20:28 Спорт

Баскетбалісты клуба "Цмокі-Мінск" прайгралі "Чырвоным Крылам" у матчы Адзінай лігі ВТБ

Мінск, 14 кастрычніка. Другое паражэнне запар зведалі на старце новага сезона Адзінай лігі ВТБ баскетбалісты клуба "Цмокі-Мінск". 14 кастрычніка беларуская каманда ўступіла ў гасцях расійскім "Чырвоным Крылам" з Самары з лікам 71:77 (14:18, 21:20, 24:12, 12:27).

Наступную сустрэчу мінчане правядуць таксама на выездзе — 19 кастрычніка ў Хельсінкі супраць фінскага клуба "Байзонс".

У цяперашнім розыгрышы Адзінай лігі ВТБ бяруць удзел дзесяць расійскіх клубаў, а таксама па адной камандзе з Беларусі, Казахстана, Латвіі, Фінляндыі, Чэхіі і Эстоніі. Паводле вынікаў двухкругавога турніру ў плэй-оф выйдуць восем лепшых калектываў.

Андрэй Шмялёў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН