Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/10/17/734126_734127/
Дата раздрукоўкі: 19.11.2019 05:43
17.10.2014 12:00 Палітыка, Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка просіць Расію ў цяперашняй абстаноўцы не ўносіць нервовасць у двухбаковыя адносіны па надуманай падставе

Мінск, 17 кастрычніка. "Цяпер не час шчыпаць адзін аднаго па дробязях, успамінаць старыя крыўды або ўносіць нервовасць у нашы адносіны па надуманых падставах", — заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, закранаючы саюзніцкія адносіны з Расіяй, на прэс-каферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ 17 кастрычніка ў Мінску.

Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь выконвае свае саюзніцкія абавязацельствы перад Расіяй. "Мы выконваем нашы дамоўленасці з Расіяй у межах Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы і АДКБ. І разам адэкватна рэагуем на рост актыўнасці нашых праціўнікаў каля нашых межаў", — заявіў прэзідэнт.

Беларусь, паводле яго слоў, адстойвае эканамічныя інтарэсы Расіі, спыняючы спробы ўвозу заходніх тавараў, якія трапілі пад эмбарга. Ідзе насустрач расійскім партнёрам па пытанні замяшчэння такой прадукцыі беларускімі таварамі, што асабліва актуальна, напрыклад, для Калінінградскай вобласці, улічваючы яе асаблівае геаграфічнае становішча.

"Мы дзейнічаем у духу саюзніцкіх адносінаў, стараемся ў сілу нашых далёка не бязмежных магчымасцей забяспечыць усіх вас якаснымі беларускімі прадуктамі харчавання і сельгаспрадукцыяй. У Расіі на іх існуе высокі попыт", — канстатаваў Лукашэнка.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН