Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/10/17/734142_734150/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:10
17.10.2014 12:48 Палітыка

Лукашэнка: Я не міратворац, мяне папрасілі

Мінск, 17 кастрычніка. У справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне Аляксандр Лукашэнка кіраваўся парадамі кіраўнікоў розных краін. Аб гэтым ён заявіў сёння на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ ў Мінску.
"Не я выступіў міратворцам, не трэба мне чужыя лаўры прыпісваць. Мы доўга кансультаваліся, я дакладна зразумеў, што мне трэба зрабіць", — сказаў Лукашэнка, падкрэсліўшы, што ён "не прымае вайны".

Лукашэнка перакананы, што весці перамовы трэба было менавіта ў Мінску, "у цэнтры Еўропы". "Вырашаць еўрапейскія праблемы, напрыклад, у Кітаі не з рукі. Еўрапейскія праблемы трэба вырашаць у Еўропе", — заявіў ён і выказаў падзяку краінам, якія згадзіліся весці перамовы "ў апошняга дыктатара Еўропы".

Тое, чаго ўдалося дабіцца на кансультацыях у Мінску, — "ужо добра", лічыць Лукашэнка. "Працэс гэты мірны пайшоў. Таму што пераможцаў у гэтай вайне быць не можа. Гэта разумеюць і ва Украіне, і ў Расіі, і ў Данецкай і Луганскай абласцях", — заявіў ён.

Пры гэтым Лукашэнка лічыць, што мірны працэс ішоў бы хутчэй, калі б не парламенцкія выбары ва Украіне, якія павінны адбыцца 26 кастрычніка. Асобным "нягоднікам-палітыкам трэба захаваць твар, камусьці штосьці даказаць", што яны "не аддадуць тэрыторыю", патлумачыў ён. Лукашэнка "не вітае і не разумее", як за кошт гібелі людзей можна захаваць свой твар.

У той жа час, лічыць ён, "перспектыў ваеннага вырашэння канфлікту ва Украіне няма".
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН