Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/10/22/735391_735392/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 09:02
22.10.2014 20:31 Спорт

У чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" выйграла ў "Трактара"

Мінск, 22 кастрычніка. Другую перамогу запар атрымала ў Кантынентальнай хакейнай лізе мінскае "Дынама". 22 кастрычніка каманда Любаміра Покавіча выйграла ў Чалябінску ў "Трактара" з лікам 3:2 (1:0, 1:0, 1:2).

Шайбы закінулі:

у гасцей — Мэт Элісан (17.40, асістэнт — Раян Веске; 50.53, Шарль Лінгле, Ілья Шынкевіч), Нік Бэйлен (38.08, Дзмітрый Мялешка, Артур Гаўрус);

у гаспадароў — Канстанцін Паноў (43.47, у меншасці), Антон Глінкін (50.04, Даніл Губараў).

Склад "Дынама": Хаўген; Нагачоў — Бэйлен, Калюжны (капітан) — Шчахура — Чычу; Гарошка — Крайчак, Лінгле — Элісан — Веске; Лісавец — Шынкевіч, Мялешка — Гаўрус — Кулакоў; Філічкін, Захараў — Дрозд — Развадоўскі.

Штрафны час: 4 — 14 (Элісан, 3.31, Лінгле, 52.12 — Куінт, 23.24, Кацічаў, 42.27 (2+10 хвілін)).

Пасля 18 гульняў "Дынама" з 32 ачкамі займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 8 перамог у асноўны час, 2 — у авертайме і зведаўшы 4 паражэнні ў асноўны час, 1 — у авертайме і 3 — па булітах (розніца шайбаў 49-44).

Бамбардзіры паводле сістэмы "гол+пас": Чычу — 21 (7+14), Лінгле — 19 (8+11), Элісан — 16 (8+8), Веске — 14 (4+10), Шчахура — 10 (6+4), Бэйлен — 10 (5+5), Калюжны — 9 (1+8), Гаўрус — 6 (4+2), Мялешка — 6 (3+3), Кулакоў — 4 (1+3), Шынкевіч — 4 (0+4), Гарошка, Нагачоў — па 1 (1+0), Кітараў, Крайчак, Мільчакоў, Шварны — па 1 (0+1).

Наступны матч "Дынама" таксама правядзе на выездзе: 24 кастрычніка з ханты-мансійскай "Югрой".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239