Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/10/30/736988_737018/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:34
30.10.2014 13:01 Палітыка

Скот Роланд: ЗША цэняць унёсак Беларусі ў працэс вырашэння крызісу ва Украіне

Мінск, 30 кастрычніка. Злучаныя Штаты Амерыкі цэняць унёсак Беларусі ў працэс вырашэння крызісу ва Украіне, у тым ліку той факт, што Мінск выступіў бокам, які прымае, для сустрэч трохбаковай кантактнай групы і правядзення мірных перамоў, заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю БелаПАН павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.

Ён падкрэсліў, што ЗША выступаюць у падтрымку мірнага вырашэння канфлікту, якое б забяспечыла суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў межах, якія прызнаныя мінажроднай супольнасцю. "І мы цэнім і вітаем намаганні Беларусі, якія скіраваныя на рэалізацыю гэтых мэтаў і якія праяўляюцца ў тым, што яна або прымае ў сябе, або бярэ ўдзел у сустрэчах", — падкрэсліў кіраўнік амерыканскай дыпмісіі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН