Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/11/03/737822_737829/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 10:32
03.11.2014 15:19 Культура

Канцэрт Лені Кравіца ў Мінску адменены

Мінск, 3 лістапада. Канцэрт Лені Кравіца ў Мінску адменены, паведамілі арганізатары.

Нагадаем, спявак быў вымушаны адмяніць канцэрт 1 лістапада ў "Мінск-Арэне" падчас сусветнага турнэ з-за прадпісання ўрачоў. Артыст захварэў на ВРВІ і знаходзіцца пад назіраннем медыка, які параіў артысту не даваць канцэрты на працягу тыдня. "Канцэрт зараз не можа быць перанесены на іншую дату", — зазначылі арганізатары.

Вяртанне грошай за білеты, купленыя ў білетных аператараў ticketpro.by, kvitki.by, bileti.by, bycard.by, будзе ажыццяўляцца з 5 лістапада па 31 снежня 2014 года.

Канцэрты Лені Кравіца былі запланаваныя ў трох еўрапейскіх гарадах — у Таліне (28 кастрычніка), Вільнюсе (30 кастрычніка) і Мінску (1 лістапада).

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239