Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/11/04/738270_738271/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:18
04.11.2014 21:01 Палітыка, Грамадства

Парашэнка: Мінскія дамоўленасці выконваліся толькі Украінай і АБСЕ

Мінск, 4 лістапада. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны 4 лістапада заявіў, што Мінскія дамоўленасці выконваліся толькі Украінай і АБСЕ, перадае УНІАН.

Прэзідэнт адзначыў, што Украіна была і застаецца цвёрдым прыхільнікам мірнага вырашэння канфлікту на ўсходзе, але, акрамя АБСЕ і Украіны, іншыя падпісанты Мінскіх дамоўленасцяў іх не выконваюць.

"На жаль, іншыя ўдзельнікі Мінскіх дамоўленасцяў не выконваюць узятыя на сябе абавязацельствы. Гэта датычыцца як рэжыму спынення агню, як стварэння буфернай зоны, як выразных абавязацельстваў неадкладнага вызвалення ўсіх заложнікаў, адвядзення цяжкай артылерыі, перакрыцця ўкраінска-расійскай дзяржаўнай мяжы і ўсталявання ўкраінскага кантролю над гэтым участкам мяжы. Ні па адным з гэтых кірункаў не было ніякага прагрэсу", — заявіў Парашэнка.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН