Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/11/09/738978_738979/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:10
09.11.2014 12:13 Грамадства

Пургін: Мінскія дамоўленасці не працуюць з-за адсутнасці кантролю

Мінск, 9 лістапада. Мінскія пагадненні не працуюць ні ў адным з пунктаў. Гэта звязана з тым, што АБСЕ не мае кантролю за іх выкананнем, таму неабходна стварыць механізм з удзелам трэцяга боку, напрыклад, Расіі, для таго, каб забяспечыць эфектыўны кантроль, заявіў віцэ-прэм'ер самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Андрэй Пургін, паведамляе РІА Новости.

Нагадаем, кіеўскія ўлады і прадстаўнікі апалчэння 5 верасня дамовіліся аб перамір'і, абмене палоннымі і дасягнулі шэрагу палітычных дамоўленасцяў, у прыватнасці аб абавязацельстве Украіны амніставаць апалчэнцаў і прыняць закон аб асаблівым статусе шэрагу раёнаў Данбаса. Супрацьборныя бакі, у адпаведнасці з падпісанымі пагадненнямі, застаюцца на занятых пазіцыях. 19 верасня бакі дамовіліся аб усеагульным перамір'і на канкрэтных умовах.

Паводле слоў Пургіна, мінскія пагадненні не працуюць ні ў адным пункце. Часткова, зазначыў ён, яны працавалі па лініі размежавання паміж Кіевам і апалчэнцамі, на трох чвэрцях тэрыторыі якой сапраўды не ішлі баявыя дзеянні.

"Усё астатняе амаль не працавала. Гэта значыць Украіна перапыніла абмен. Украіна не адвяла цяжкае ўзбраенне, працягвала абстрэльваць жылыя кварталы і забіваць мірных жыхароў. І Украіна не пачала нават размініраванне тых мінных палёў, і не перадала дакументы на тыя мінныя палі, якія пакінула на нашай тэрыторыі. Гэта значыць, па вялікім рахунку, не працаваў ніводны пункт з пагадненняў. Чаму? Таму, што ўпісана ў функцыі кантролю за АБСЕ, якія гэтага кантролю не мелі", — заявіў Пургін у інтэрв'ю праграме "Весткі ў суботу з Сяргеем Брылёвым".

Ён таксама дадаў, што абмены палоннымі паміж сілавікамі і апалчэнцамі былі перапыненыя амаль тры тыдні таму. Таксама абмены былі праведзены напярэдадні выбараў у Раду, якія, на думку Пургіна, былі праведзены толькі для таго, "каб паказаць, што нібыта Украіна выконвае мінскія пагадненні".

"Мы прапаноўваем зрабіць механізм з удзелам трэціх асоб, напрыклад Расійскай Федэрацыі, з тым, каб мець нармальнага кантралёра за выкананнем мінскіх дамоўленасцяў", — дадаў Пургін.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН