Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/11/10/739075_739076/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:11
10.11.2014 10:57 Палітыка, Грамадства

Кіраўнік ДНР прызначыў Дзяніса Пушыліна паўнамоцным прадстаўніком на перамовах трохбаковай кантактнай групы ў Мінску

Мінск, 10 лістапада. Указам кіраўніка самаабвешчанай ДНР Аляксандра Захарчанкі ад 9 лістапада Дзяніс Пушылін прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Данецкай Народнай Рэспублікі на перамовах трохбаковай кантактнай групы ў Мінску. Аб гэтым паведамляе сайт прэс-цэнтра ўрада і Вярхоўнага савета ДНР.

Дзяніс Пушылін з'яўляецца адным з лідараў грамадскай арганізацыі "Данецкая рэспубліка". Нагадаем, у верасні ў Мінску прайшлі два раўнды перамоў кантактнай групы ў фармаце Украіна — АБСЕ — Расія — сепаратысты Данбаса. Па выніках першай сустрэчы, 5 верасня, быў падпісаны пратакол аб спыненні агню на паўднёвым усходзе Украіны і абмене палоннымі. Падчас другога раўнда перамоў, 19 верасня, бакі падпісалі мемарандум аб выкананні палажэнняў пратакола.

У канцы кастрычніка прадстаўнікі ДНР і ЛНР паведамілі, што найбліжэйшым часам можа адбыцца чарговы раўнд мірных перамоў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН